Skip to main content

Святары, кансэкраваныя асобы і вернікі, занятыя ў душпастырстве, запрашаюцца да ўдзелу ў адмысловай фармацыйнай праграме

З 17 лістапада
  • 5 лістапада, 2025
  • Catholicminsk.by

Арганізатары спецыяльна створанай фармацыйнай праграмы «Узмацненне кампетэнцый духавенства і свецкіх супрацоўнікаў Касцёла ў Беларусі» запрашаюць да ўдзелу ў ёй усіх, хто служыць у душпастырскай сферы: святароў, кансэкраваных асоб і свецкіх вернікаў.

Ніжэй прыведзены зварот арганізатараў праграмы.

Паважаныя святары, кансэкраваныя асобы і свецкія супрацоўнікі ў душпастырстве!

Запрашаем прыняць удзел у інавацыйнай фармацыйнай праграме «Узмацненне кампетэнцый духавенства і свецкіх супрацоўнікаў Касцёла ў Беларусі», якая распачнецца 17 лістапада 2025 года.

Гэта ўнікальная магчымасць для святароў, дыяканаў, манахаў і манахінь, а таксама свецкіх вернікаў, якія супрацоўнічаюць у душпастырстве, прайсці фармацыю, што гарманічна спалучае ўзрастанне ў веры і духоўнай сталасці, прафесійнае развіццё і ўмацаванне міжасобасных сувязяў у служэнні.

🔹 Мэта праграмы

Падтрымаць удзельнікаў у пастырскім служэнні праз:

  • паглыбленне тэалагічных і кананічных ведаў;
  • развіццё навыкаў кіравання і суправаджэння людзей;
  • асваенне сучасных сродкаў камунікацыі і кіравання;
  • умацаванне духоўнай і чалавечай сталасці ў служэнні;
  • абмен вопытам паміж прадстаўнікамі розных ордэнаў і дыяцэзій.
  • палепшэнне сваіх навыкаў на шляху духоўнага ўзрастання і служэння.

🔹 Структура праграмы

🔸 1. ПАГЛЫБЛЕНАЯ ФАРМАЦЫЯ (для ўсіх)

Гэты ўзровень уяўляе сабой двухгадовую сістэмную праграму (лістапад 2025 – май 2027), якая ахоплівае не толькі тэарэтычныя веды, але і духоўныя, псіхалагічныя і практычныя аспекты служэння.

Праграма прапануе дзве асобныя плыні:

🟣 Акадэмія супольнага служэння

Фармацыйны курс для святароў, братоў і прадстаўнікоў мужчынскіх і жаночых ордэнаў, а таксама катэхетаў, кіраўнікоў парафіяльных структур і свецкіх, якія супрацоўнічаюць у душпастырстве.

Асноўная ідэя: стварыць прастору пастаяннай фармацыі, дзе святары, кансэкраваныя асобы і свецкія вернікі разам паглыбляюць разуменне сваёй місіі — супольна служыць Богу і людзям, кожны ў адпаведнасці са сваім пакліканнем: святар — як духоўны кіраўнік і пастыр, кансэкраваная асоба — як сведка цалкам прысвечанага жыцця ў Хрысце, а свецкі вернік — як адказны супрацоўнік і сведка веры ў штодзённай рэчаіснасці. Такая фармацыя вучыць супрацоўніцтву, узаемапавазе і адзінству ў служэнні, каб разам будаваць жывы і дзейны Касцёл.

Тэмы і змест:

  1. Навыкі эфектыўнага кіраўніцтва і арганізацыі — пабудова каманды, прыняцце рашэнняў, размеркаванне адказнасці ў парафіі або ордэне.
  2. Кананічнае і свецкае права — як дзейнічаць у адпаведнасці з касцёльнымі нормамі і дзяржаўным заканадаўствам, асабліва ў сферы маёмасці, працоўных адносін і кіравання рэлігійнымі арганізацыямі.
  3. Псіхалогія і духоўнае суправаджэнне — разуменне чалавечай асобы, прадухіленне прафесійнага выгарання, духоўнае кіраўніцтва.
  4. Эфектыўныя камунікацыі — пабудова даверу, канфлікт-менеджмент, мастацтва слухання і працэс прыняцця складаных рашэнняў.
  5. Біяэтыка і сучасныя выклікі — як адказваць на маральныя і духоўныя дылемы, якія ўзнікаюць у душпастырскай практыцы.
  6. IT-тэхналогіі ў служэнні — выкарыстанне сучасных сродкаў сувязі, бяспечная прысутнасць у медыяпрасторы, кіраванне інфармацыяй у парафіі.

Фармат:

  • сустрэчы раз на месяц у вочным фармаце;
  • інтэрактыўныя майстар-класы, духоўныя спатканні і панэльныя дыскусіі;
  • самастойная праца і кансультацыі са спiкерамi.

Курс завяршаецца выніковай канферэнцыяй і ўручэннем сертыфіката ўдзельніка.

🟣 Смелыя жанчыны

Паглыбленая праграма для манахінь.

Асноўная мэта: дапамагчы сёстрам умацаваць асабістую і духоўную ідэнтычнасць, паглыбіць разуменне свайго паклікання і набыць новыя навыкі, неабходныя для сучаснага служэння ў супольнасці і грамадстве.

Асноўныя модулі:

  1. Духоўныя аспекты манаскага жыцця — аднаўленне духу паклікання, роля малітвы, вернасць харызме заснавальніка.
  2. Псіхалогія адносін і камунікацыя — баланс паміж паслухмянасцю і свабодай, разуменне эмоцый, будаванне ўнутранага спакою.
  3. Кананічнае і свецкае права — веданне правоў і абавязкаў, юрыдычныя асновы дзейнасці манаскай супольнасці.
  4. Асабістае развіццё і тайм-менеджмент — як спалучаць духоўнае жыццё, апостальскую працу і адпачынак.
  5. IT і новыя медыя — бяспечнае выкарыстанне сацыяльных сетак, сучасныя сродкі евангелізацыі.
  6. Этычныя і духоўныя выклікі сучаснасці — як заставацца сведкам Хрыста ў хутказменлівым свеце.

Перавагі фармацыйнай праграмы:

  • супольная фармацыя ў атмасферы даверу, адкрытасці і ўзаемнай падтрымкі;
  • набыццё і развіццё практычных кампетэнцый, неабходных для сучаснага душпастырскага служэння;
  • штогадовыя калядныя і майскія спатканні, якія ўмацоўваюць дух адзінства і супольнай адказнасці ў Касцёле.

📅 Асноўная інфармацыя для зацікаўленых:

Далучайцеся да тых, хто хоча развівацца, натхняцца і ўплываць — разам будуем моцны, сучасны і жывы Касцёл!

Ваш удзел у праграме — гэта крок да глыбейшага разумення свайго паклікання і больш плённага служэння Богу і людзям.

🔸 2. ПРАФІЛІЗАВАНЫЯ МОДУЛІ

Пачатак — са студзеня 2026 года і выключна для тых, хто раней скончыў курс паглыбленай фармацыі.

Кароткатэрміновыя праграмы (па 4 месяцы) для ўдзельнікаў паглыбленай фармацыі, якія дазваляюць абраць адну з тэматык паводле асабістых патрэбаў, магчымасцяў і зацікаўленнасці:

  • Арганізацыйна-прававыя аспекты дзейнасці парафій і ордэнаў.
  • Актуальныя пытанні кананічнага права.
  • Эфектыўныя камунікацыі ў душпастырстве.
  • Адказнае духоўнае служэнне ў сучасным свеце.

Кожны модуль завяршаецца дыскусійнай канферэнцыяй і ўручэннем сертыфіката ўдзельніка.

Дакладная інфармацыя і магчымасць зарэгістравацца на фармацыйную праграму будзе пададзена своечасова.

Просiм Вас таксама праiнфармаваць сабратоў i сясцер у служэннi.