Skip to main content

Салезіяне запрашаюць да ўдзелу ў турніры па міні-футболе «Кубак святога Дамініка Савіо», які пройдзе ў Смаргоні

3 мая
  • 9 красавіка, 2025
  • Тэкст і фота: кс. Артур Ляшнеўскі SDB // Catholicminsk.by

Салезіяне Ксяндза Боско запрашаюць каталіцкіх міністрантаў прыняць удзел у турніры па міні-футболе «Кубак святога Дамініка Савіо», які адбудзецца ў суботу, 3 мая, у Смаргоні (Гродзенская дыяцэзія) пры парафіі святога Міхала Арханёла.

Мэты і задачы турніра:

  • Папулярызацыя футбола.
  • Зносіны і абмен досведам сярод міністрантаў каталіцкіх парафій.

Спаборніцтвы праводзяцца ў горадзе Смаргоні на стадыёне «Юнацтва» па адрасе вул. П. Балыша, 4.

Праграма турніра:

  • 10:00 — прыезд у араторый (вул. П. Балыша 5) і рэгістрацыя;
  • 10:30 — святая Імша ў парафіяльным касцёле;
  • 11:30 — Пачатак спаборніцтваў (араторый).

Працягласць гульняў: 2 таймы па 15 хвілін.

Агульнае кіраўніцтва і арганізацыя турніру ажыццяўляецца ксяндзом Артурам Ляшнеўскім SDB, членамі парафіі святога Міхала Арханёла ў горадзе Смаргонь.

Да ўдзелу ў турніры запрашаюцца каманды міністрантаў 5-9 класаў, якія прадстаўляюць каталіцкія парафіі Беларусі, па схеме: 10 удзельнікаў + 1 прадстаўнік. Усяго — 11 чалавек.

Заявачны ліст ад каманды на ўдзел у спаборніцтвах прадстаўнікі каманд дасылаюць на адрас электроннай пошты donboskovec10041989@gmail.com да 27 красавіка, тым самым пацвярджаючы удзел у спаборніцтвах. Арыгінал заяўкі прадстаўнікі каманд здаюць у судзейскую калегію да пачатку гульняў.

Спаборніцтвы праводзяцца па кругавой сістэме. Месцы каманд вызначаюцца па суме ачкоў, набраных ва ўсіх матчах:

  • па выніках гульняў паміж сабой;
  • па розніцы забітых і прапушчаных мячоў паміж сабой;
  • па лепшай рознасці забітых і прапушчаных мячоў ва ўсіх матчах;
  • па большай колькасці забітых мячоў ва ўсіх матчах;
  • пры роўнасці ўсіх паказчыкаў – па серыі пенальці.

Нумар тэлефона:
+375 (29) 761 70 17 — ксёндз Артур Ляшнеўскі SDB (просьба пісаць у мэсэнджэры Viber і Telegram).