Skip to main content

Рэкалекцыі цвярозасці пройдуць у Нясвіжы

15-17 мая
  • 29 красавіка, 2026
  • Catholicminsk.by

З 15 па 17 мая ў Нясвіжы, упершыню у Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, адбудуцца рэкалекцыі цвярозасці.

Арганізатарамі рэкалекцый з’яўляецца Душпастарства цвярозасці Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, Душпастырства цвярозасці пры ККББ і касцёл Божага Цела ў Нясвіжы.

Арганізатары запрашаюць узяць удзел у рэкалекцыях усіх, хто так ці інакш сутыкнуўся з праблемай алкагольнай залежнасці ў сваім жыцці ці ў сям’і.

Тэма рэкалекцый — «Ты пасылаеш Свайго Духа і аднаўляеш аблічча зямлі» (Пс 104, 30).

Праграма 

15 мая, пятніца

  • 17.00-18.30  рэгістрацыя і ўладкаванне на начлегі;
  • 19.00  прывітанне;
  • 19.30  святая Імша;
  • 20.15  вячэра (плябанія);
  • 21.00-22.30  адкрыты сход гуртоў узаемадапамогі (плябанія);
  • 23.00  адыход да сну.

16 мая, субота

  • 8.00 — ранішняя малітва і снеданне ў кафэ «Хутарок Вясельны» (Нясвіжскі р-н, в. Рудаўка, вул. Нясвіжская 2А);
  • 9.30 — Крыжовы шлях (касцёл Божага Цела);
  • 10.30 — споведзь;
  • 11.00 — святая Імша;
  • 12.00 — адарацыя і літанія да святога Андрэя Баболі, экскурсія па касцёле;
  • 13.00-13.50 — абед у кафэ «Хутарок Вясельны»;
  • 14.00-15.45 — экскурсія ў Нясвіжскі замак;
  • 16.00 — канферэнцыя «Дух Святы — Творца новага чалавека і новай культуры»;
  • 18.00 — вячэра (плябанія);
  • 21.00-23.00 — сход гуртоў узаемадапамогі (плябанія);
  • 21.00-23.00 — лазня;
  • 23.00 — адыход да сну.

17 мая, нядзеля

  • 8.00  ранішняя малітва і сняданне ў кафэ «Хутарок Вясельны»;
  • 9.00-10.45 — экскурсія па Нясвіжу;
  • 11.00-12.15  святая Імша;
  • 12.30  ад’езд у г.п. Мір, экскурсія;
  • 13.00-14.00  абед (г.п. Мір, вул. Маскоўская, 5).

Адрас правядзення: г. Нясвіж, вул. Міцкевіча, 5 (касцёл Божага Цела).

Падрабязная інфармацыя і запіс па тэлефонах: 

+375 (29) 551 06 19 — ксёндз Аляксандр Фаміных (MTC і Viber)
+375 (29) 677 73 21 — Юрый (адказны за жыллё) 
+375 (29) 665 45 49 — Сяргей (адказны за харчаванне)
+375 (29) 325 57 64 — Юрый (каардынатар)