Skip to main content

Рэкалекцыі для мужчын на тэму Эўхарыстыі пройдуць ў Росі

З 21 па 23 лістапада
  • 4 лістапада, 2025
  • Паводле: msj.by

З 21 па 23 лістапада ў рэкалекцыйным доме Бога Айца парафіі Святой Тройцы ў Росі (Гродзенская дыяцэзія, Ваўкавыскі дэканат) адбудуцца рэкалекцыі на тэму «Роля Эўхарыстыі ў духоўным жыцці».

Пра гэта паведамляе сайт супольнасці «Мужчыны святога Юзафа» msj.by.

На рэкалекцыі запрашаюцца дарослыя мужчыны (18+). Духоўныя практыкаванні будзе праводзіць брат Андрэй Букштан OFMCap, пробашч парафіі Святога Валянціна ў Смалявічах (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, Барысаўскі дэканат).

«Пазнаванне сутнасці і значэння Эўхарыстыі спрыяе глыбейшаму перажыванню гэтага найвялікшага цуду. Адначасова шчырая сустрэча з Эўхарыстычным Езусам прыносіць адпаведны плён і ўплывае на веру канкрэтнага чалавека».

Праграма (магчымыя змены)

21 лістапада, пятніца

  • 20.00 — вячэра;
  • 21.00 — святая Імша з гаміліяй;
  • 22.00 — пытанні і адказы, знаёмства, уводзіны ў рэкалекцыі.

22 лістапада, субота

  • 08.00 — ранішняя малітва, lectio divina;
  • 09.00 — снеданне;
  • 10.00 — канферэнцыя;
  • 11.15 — кава-паўза;
  • 12.00 — святая Імша з гаміліяй;
  • 13.00 — абед;
  • 13.30 — вольны час;
  • 15.00 — Вяночак да Божай Міласэрнасці;
  • 15.15 — канферэнцыя;
  • 16.30 — кава-паўза;
  • 17.00 — адарацыя (з Ружанцам), магчымасць споведзі;
  • 18.30 — вячэра;
  • 20.30 — дыскусія па канферэнцыях;
  • 22.008.00 — індывідуальная начная адарацыя.

23 лістапада, нядзеля

  • 07.30 — ранішняя малітва, lectio divina;
  • 08.00 — Святая Імша з гаміліяй;
  • 09.00 — снеданне;
  • 10.00 — канферэнцыя;
  • 11.30 — кава-паўза;
  • 12.00 — пытанні і адказы, падвядзенне вынікаў;
  • 13.00 — абед;
  • 13.30 — благаслаўленне, заканчэнне.

Дадатковая інфармацыя па тэлефонах:

Ахвяраванне за ўдзел, уключна з начлегам і харчаваннем, складае 120 рублёў + дабравальнае ахвяраванне для айцы-рэкалекцыяніста.

З сабой неабходна ўзяць: Біблію, малітоўнік, сшытак, ручку.

Арганізатары сардэчна запрашаюць усіх зацікаўленых мужчын да ўдзелу ў рэкалекцыях.