Распачаўся запіс на ігнацыянскія рэкалекцыі, якія пройдуць улетку
13–20 чэрвеня, 16–23 жніўня
- 31 сакавіка, 2025
- Паводле Jezuity.by

Айцы езуіты прапануюць усім ахвотным узяць удзел у ігнацыянскіх рэкалекцыях — духоўных практыкаваннях паводле метаду святога Ігнацыя Лаёлы.
6-дзённыя рэкалекцыі адбудуцца сёлета ў Пінску (у будынку духоўнай семінарыі) ў двух тэрмінах:
- 13–20 чэрвеня,
- 16–23 жніўня.
Рэкалекцыі праходзяць у маўчанні, кожны дзень адбываецца размова з духоўным кіраўніком.
Пачатак – у 17:00 у першы дзень, заканчэнне — у 12:00 у апошні дзень.
Удзел у рэкалекцыях могуць узяць усе ахвотныя з усёй Беларусі: свецкія вернікі, кансэкраваныя асобы і духавенства.
Для тых, хто будзе ўдзельнічаць упершыню, магчымы больш кароткі тэрмін рэкалекцый.
Запіс да 27 красавіка.
Запісацца і атрымаць больш інфармацыі можна па нумарах тэлефонаў:
- +375 (44) 465 18 78 (Viber, Telegram),
- +375 (29) 511 19 74 (WhatsApp) – сястра Вікторыя Жук MSF
або па электроннай пошце: