Skip to main content

У Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі распачалася акцыя “Дар сэрца для Магілёўшчыны”

21 красавіка – 6 жніўня
  • 26 красавіка, 2024
  • Кс. Андрэй Кеўліч

Рашэннем арцыбіскупа Юзафа Станеўскага, Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага, ад 27 сакавіка 2024 года ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі быў дадзены старт спецыяльнай душпастырскай праграмы, нацэленай на арганізацыю дапамогі для Касцёла ва ўсходняй частцы архідыяцэзіі.

21 красавіка, у IV Велікодную Нядзелю – Нядзелю Добрага Пастыра – арцыбіскуп Юзаф у сваім Звароце да духавенства і вернікаў архідыяцэзіі абвясціў распачацце акцыі “Дар сэрца для Магілёўшчыны”, якая будзе трываць да 6 жніўня, калі Касцёл адзначае свята Перамянення Пана.

Мэта дадзенай ініцыятывы – дадатковая мэтавая дапамога парафіяльным супольнасцям ва ўсходняй частцы Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, якія маюць патрэбу ў дапамозе ў галіне належнай арганізацыі душпастырскай дзейнасці, рэалізацыі канкрэтных душпастырскіх ініцыятыў, канкрэтных інвестыцыйных праектаў, а таксама аплаты бягучых выдаткаў у парафіях.

Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці тут: https://mohylev-katolik.by/index.php/dushpastyrstva/initsyyatyva-dar-sertsa