Працяг будзе: У другі раз адбудуцца “Выходныя з Францішкам”
- 19 лістапада, 2024
- Паводле Pio.by
Ордэн Меншых Братоў Капуцынаў у Беларусі з 13 па 15 снежня запрашае ўсіх жадаючых на адвэнтавыя рэкалекцыі “Выходныя з Францішкам”, якія пройдуць у другі раз.
Паводле інфармацыі інтэрнэт-старонкі парафіі святога Казіміра ў Маладзечне Pio.by, гэтыя дні будуць прысвечаны духоўнай падрыхтоўцы да святаў Божага Нараджэння, карыстаючыся вопытам і інтуіцыяй св. Францішка з Асізі. Праз малітву, цішыню, разважанні, адарацыю, супольную Эўхарыстыю і дзяленне ў групах ўдзельнікі рэкалекцый змогуць наблізіцца да Бога, да сябе і навакольнага свету, адкрываючы пакорную любоў Езуса Хрыста ў таямніцы Яго Уцелаўлення.
- Узрост удзельнікаў: 18+ (можна з дзецьмі)
- Месца: вёска Ляскоўка (Мінскі р-н), вуліца Карытас, 1
- Дата: 13-15 снежня 2024 года
- Рэкамендаванае ахвяраванне за ўдзел: 100 руб
- Колькасць месцаў абмежаваная.
Для ўдзелу ў рэкалекцыях неабходна прайсці абавязковую рэгістрацыю па спасылцы ТУТ>>>.
Усю актуальную інфармацыю і адказы на пытанні можна пачэрпнуць у групе ў Вайберы па спасылцы ТУТ>>>.