Летняя Акадэмія EWTN запрашае ўдзельнікаў
21-31 ліпеня 2025 года
- 16 верасня, 2024
- Тэкст і фота: Grodnensis.by
З 21 па 31 ліпеня 2025 г. у Рыме будзе праходзіць Летняя Акадэмія EWTN. Найбуйнейшае ў свеце рэлігійнае мас-медыя EWTN запрашае каталіцкіх журналістаў і інфлюэнсераў да ўдзелу.
Паводле інфармацыі партала Grodnensis.by, удзельнікі атрымаюць магчымасць пераняць вопыт прафесіяналаў у галіне СМІ і ў вядучых касцёльных лідараў, адпрацаваць і ўмацаваць навыкі сторытэлінгу і відэамантажу. Прадугледжана і рэкрэацыйная праграма.
Крытэрыі:
- узрост ад 21 да 35 гадоў;
- валоданне англійскай мовай;
- адукацыя або досвед працы ў каталіцкіх СМІ розных напрамкаў, камунікацыях ці падобных сферах.
Арганізатары пакрываюць усе расходы: пералёт, пражыванне і харчаванне, пры неабходнасці дапамагаюць у адкрыцці візы.
Усе падрабязнасці па спасылцы.
Для ўдзелу трэба адправіць заяўку.
Удзельнікам, якім патрабуецца віза, заяўку неабходна адправіць да 10 снежня.