Skip to main content

Канферэнцыя «Уплыў залежнасцей на адносіны ў сям’і» пройдзе ў Мінску

15 лістапада
  • 20 кастрычніка, 2025
  • Catholicminsk.by

Рада па справах сям’і пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі і Душпастырства сем’яў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі запрашаюць прыняць удзел у канферэнцыі «Уплыў залежнасцей на адносіны ў сям’і», якая пройдзе ў суботу 15 лістапада ў парафіі Божага Цела ў Мінску (мікрараён Ангарская, дэканат Мінск-Усход).

Праграма канферэнцыі

  • 10.00 — пачатак канферэнцыі, уступнае слова;
  • 10.30 — «Алкагалізм — што гэта?» (Гапонік Юрый Георгіевіч — спецыяліст тэрапіі залежнасцей, Гродна);
  • 11.00 — «Уплыў алкагалізму на сям’ю» (Высоцкі Андрэй Уладзіміравіч — псіхолаг аддзялення дзённага знаходжання (наркалогія), Гродна);
  • 12.00 — перапынак на каву;
  • 12.30 — «Сузалежнасць і адносіны ў сям’і» (Бразевіч Ірына Станіславаўна — загадчыца рэабілітацыйнага наркалагічнага аддзялення ў Рэабілітацыйным цэнтры «Выток»);
  • 14.00 — абед;
  • 15.00 — уводзіны да фільма (Ю. Гапонік «Інтэрвенцыя ў адносінах да залежнага чалавека»);
  • 15.30 — прагляд фільма «Любові недастаткова»;
  • 16.30 — абмеркаванне;
  • 17.00 — святая Імша.

Канферэнцыя будзе праходзіць у Душпастырскім цэнтры ў парафіі Божага Цела (Мінск, вул. Герасіменкі, 6).

Дата: 15 лістапада 2025 года.

Абавязковая папярэдняя рэгістрацыя праз Telegram ці Viber па нумарах тэлефонаў:
+375291301854
+375447594525