Skip to main content

Ігнацыянскія рэкалекцыі пройдуць у Навагрудку

13-19 ліпеня
  • 15 мая, 2025
  • Catholicminsk.by

З 13 па 19 ліпеня ў рэкалекцыйным доме парафіі святога Міхала Арханёла ў Навагрудку (Гродзенская дыяцэзія) пройдуць ігнацыянскія рэкалекцыі.

Асаблівасць такіх духоўных практыкаванняў у тым, што яны праходзяць у маўчанні, кожны дзень адбываецца размова з духоўным кіраўніком.

Запіс адбываецца да 15 чэрвеня.

Да ўдзелу запрашаюцца вернікі, кансэкраваныя асобы і святары.

Падрабязная інфармацыя і запіс па тэлефоне:
+375(29)8803469 — кс. Павел Раманоўскі,
e-mail: romanowski_pawel@mail.ru.