Skip to main content

Айцы францішкане запрашаюць на велікапосныя рэкалекцыі «Гордая Гардыня»

13–15 сакавіка
  • 25 лютага, 2026
  • Catholicminsk.by

Рэкалекцыі «Гордая Гардыня» — гэта час уважлівага позірку на сябе, працы над сваімі слабасцямі і пошуку сапраўднай свабоды.

Да ўдзелу ў рэкалекцыях запрашаюцца ўсе, хто імкнецца да духоўнага росту і жадае ў час Вялікага посту зазірнуць у глыбіню свайго сэрца. Рэкалекцыі падыдуць для тых, хто працуе, вучыцца, жыве адзін або ў сям’і ці нават з’яўляецца асобай духоўнай. Галоўнае — ваша гатоўнасць да ўнутранай працы.

Рэкалекцыі выключна для дарослых (18+).

Дэталі мерапрыемства:

Даты: 13–15 сакавіка (пятніца — нядзеля).
Месца: Сяліба Беззаганнай, аг. Удзела (Глыбоцкі дэканат, Віцебская дыяцэзія).

Ахвяраванне: 100 руб.

Адказны: айцец Віктар Мялешка OFMConv.

Рэгістрацыя абавязковая!

Колькасць месцаў абмежаваная. Каб запісацца, запоўніце форму па спасылцы або звяжыцеся па тэлефоне: +375 (29) 772 56 78 — айцец Віктар.

Спасылка для рэгістрацыі ТУТ>>>