Skip to main content

Браты капуцыны і свецкія францішкане запрашаюць разам перажыць “Выходныя з Францішкам”

11-13 кастрычніка
  • 20 верасня, 2024
  • Catholicminsk.by

11-13 кастрычніка ў Навагрудку (Гродзенская дыяцэзія) адбудуцца “Выходныя з Францішкам”. Браты капуцыны і Францішканскі ордэн свецкіх, сустрэча якога адбылася 14 верасня ў Івянцы, запрашаюць на гэтую сустрэчу ўсіх, каму цікавы і блізкі досвед святога Францішка.

Гэтыя дні, паводле арганізатараў духоўнага мерапрыемства, павінны стаць часам для таго, каб адарвацца ад паўсядзённай мітусні, знайсці гармонію ў цішыні і паглыбіцца ў духоўнае жыццё паводле традыцый святога Францішка Асізскага. Праз малітву, медытацыю і разважанні яго ўдзельнікі будуць мець магчымасць наблізіцца да сябе, да Бога і свету вакол.

Узрост удзельнікаў: ад 18 гадоў.

Месца: г. Навагрудак (пры парафіяльным касцёле св. Міхала Арханёла, вул. Міцкевіча, 1).  
Дата: 11-13 кастрычніка 2024 года.  
Рэкамендаваная ахвяра за ўдзел: 100 руб.

Колькасць месцаў абмежаваная.

Абавязковая рэгістрацыя па спасылцы: https://docs.google.com/forms/d/13Y6ECSevNw5aGQyU-z9WuCK6_tyQ9NFSIIMIHPSnh-g/viewform?edit_requested=true.

Атрымаць больш інфармацыі і задаць хвалюючыя пытанні можна, далучыўшыся да групы ў Вайберы па наступнай спасылцы: ВЫХОДНЫЯ З ФРАНЦІШКАМ.