Skip to main content

Агульнагарадскі Крыжовы шлях пройдзе на Залатой Горцы ў Мінску

27 сакавіка
  • 26 сакавіка, 2024
  • Паводле Catholic.by

У Вялікую сераду 27 сакавіка на цвінтары касцёла Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы ў Мінску пройдзе набажэнства Крыжовага шляху з удзелам вернікаў усіх каталіцкіх парафій сталіцы.

Агульнагарадское набажэнства Крыжовага шляху традыцыйна адбываецца падчас Вялікага тыдня ў найстарэйшай каталіцкай парафіі сталіцы, на тэрыторыі даўніх Залатагорскіх могілак.

  • Пачатак набажэнства ў 18.00 (на цвінтары перад касцёлам).
  • Пасля заканчэння Крыжовага шляху адбудзецца святая Імша (у святыні).

Пробашч парафіі Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы ў Мінску ксёндз канонік Юрый Санько ад імя парафіянаў запрашае ўсіх ахвотных далучыцца да набажэнства і супольнай малітвы.