Адкрыта рэгістрацыя на чацвёртую Майстэрню літургічнага спеву
- 25 лютага, 2026
- Тэкст: Павел Бранавец / Фота: з архіва Майстэрні літургічнага спеву, Марыям Джавад // Catholicminsk.by
З 13 па 15 сакавіка 2026 года пры кляштары айцоў францішканаў канвентуальных у Івянцы пройдзе чацвёртая Майстэрня літургічнага спеву — сустрэча касцёльных музыкантаў і аматараў літургічнай музыкі, якія жадаюць удасканаліць сваё служэнне падчас літургіі і паглыбіць яе перажыванне.
Інфармацыя пра магчымасць удзелу ў чацвёртай Майстэрні літургічнага спеву, ці так званай «міні-майстэрні», з’явілася на мінулым тыдні ў афіцыйных сацыяльных сетках Музычнай майстэрні.
— заахвочваюць арганізатары.
Сустрэча пройдзе з 13 па 15 сакавіка ў Івянцы (Валожынскі дэканат, Мінска-Магілёўская архідыяцэзія) пры францішканскім кляштары святога Антонія Падуанскага.
«Праграма “міні-майстэрні” вельмі насычаная і прадугледжвае перадусім вакальна-харавыя рэпетыцыі і штодзённы ўдзел у святой Імшы. Падчас сустрэчы пройдзе таксама духоўная канферэнцыя, кантарскі майстар-клас і адарацыя. Запланаваны і супольны вольны час», —паведамляюць арганізатары.

Форма анлайн-заяўкі даступная па спасылцы ТУТ>>>
Умовы ўдзелу:
- Да ўдзелу запрашаюць ахвотных ва ўзросце ад 16 гадоў. Заяўкі ад людзей малодшага ўзросту будуць аўтаматычна ануляваныя.
- У сувязі з абмежаванай колькасцю месцаў удзел магчымы выключна пасля папярэдняй анлайн-рэгістрацыі і атрымання пацвярджэння з боку арганізатараў (на электронную пошту).
- Даезд да месца правядзення мерапрыемства і зваротную дарогу ўдзельнікі арганізуюць самастойна. Пажадана прыехаць у пятніцу 13 сакавіка да 19.30, у іншых выпадках неабходна скантактавацца з арганізатарамі (электронная пошта: muzmajsternia@yandex.by; Instagram: @muzmajsternia);
- Ад’езд можна планаваць у нядзелю 15 сакавіка пасля 14.00. У выпадку, калі разглядаецца даезд і ад’езд на грамадскім транспарце (маршрутцы), рэкамендавана паклапаціцца пра яго браніраванне загадзя, найлепш — адразу пасля атрымання пацвярджэння аб удзеле.
- Пражыванне і харчаванне ўдзельнікаў забяспечваюць арганізатары.
- Удзельнікі атрымаюць увесь неабходны нотны матэрыял на месцы. Рэкамендавана ўзяць з сабой цёплыя рэчы, спальнікі, алоўкі і нататнікі.
- Ахвяраванне на арганізацыйныя выдаткі складаецца ў дабравольным памеры.



