Skip to main content

Адкрыта рэгістрацыя на конкурс на веданне Святога Пісання

29 (30) сакавіка, 5 (6) красавіка, 26 красавіка
  • 4 лютага, 2025
  • Паводле Catholicnews.by

Катэхетычны аддзел Віцебскай дыяцэзіі сардэчна запрашае да ўдзелу ў VIІ Дыяцэзіяльным  конкурсе на веданне Святога Пісання ўсіх жадаючых з каталіцкіх парафій Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, Віцебскай, Гродзенскай і Пінскай дыяцэзій.

Як паведамляе інтэрнэт-рэсурс Catholicnews.by, тэма біблійнага конкурсу: «Ад Апошняй Вячэры да Унебаўшэсця Пана».

Цікавай адметнасцю конкурсу з’яўляецца тое, што ўпершыню змогуць прыняць удзел не толькі дзеці школьнага ўзросту, але і дарослыя: бацькі і апекуны дзяцей. Усе ўдзельнікі будуць падзелены на ўзроставыя катэгорыі:

  • 1 катэгорыя – дзеці ад 7 да 11 гадоў уключна;
  • 2 катэгорыя –дзеці ад 12 да 17 гадоў уключна.
  • 3 катэгорыя — дарослыя ад 18 гадоў.

Можна пачынаць рыхтавацца, чытаючы Біблію ў наступных раздзелах:

  • Мц 26,1 — 28,20;
  • Мк 14,1 — 16,20;
  • Лк 22,1 — 24,53;
  • Ян 13,1 — 21,25.

Падчас падрыхтоўкі да конкурсу карыстаемся тэкстам: “Новы Запавет” Мінск, 2017, першае поўнае афіцыйнае рыма-каталіцкае выданне на беларускай мове

Пытанні конкурсу будуць гучаць на беларускай мове. Час на выкананне задання: 45 хвілін.

Конкурс складаецца з трох этапаў: парафіяльнага, дэканальнага і дыяцэзіяльнага.

  1. Для ўдзелу ў конкурсе неабходна спампаваць заяўку на ўдзел, запоўніць дадзеныя і даслаць  арганізатарам па электроннай пошце catechesisvitebsk@gmail.com да 7 сакавіка 2025 года ўключна.
  2. Правядзенне першага (парафіяльнага) этапу запланавана на 29 (30) сакавіка 2025 года.
  3. Дэканальны этап адбудзецца 5 (6красавіка 2025 г. У дыяцэзіяльны (фінальны) этап праходзяць удзельнікі з кожнай катэгорыі, якія атрымалі найбольшую колькасць балаў.
  4. Фінал запланаваны на 26 красавіка 2025 года ў Віцебску. Прыкладная колькасць фіналістаў– да 70 чалавек.

Пытанні і прапановы, звязаныя з Конкурсам, можна кіраваць на паштовую скрыню: catechesisvitebsk@gmail.com, або па нумары тэлефона: +375 29 742-32-78 (сястра Марыя Шамовіч BDNP).