Skip to main content

У сакавіку ў Мінску адбудзецца практычны курс павышэння кваліфікацыі катэхетаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі

8 – 9 сакавіка
Сустрэча катэхетаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі 9 мая 2023 г.

Катэхетычны аддзел Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ў межах сустрэч для катэхетаў арганізуе практычны курс павышэння кваліфікацыі асобаў, які выкладаюць катэхезу.

Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі і адказны за Катэхетычны аддзел Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB запрашаюць узяць удзел у курсе павышэння кваліфікацыі ўсіх, хто ў архідыяцэзіі выкладае катэхезу: святароў, сясцёр законных і свецкіх катэхетаў.

Курс будзе адбывацца ў Хрысціянскім сацыяльным цэнтры ў Мінску (вул. Серафімовіча 19); распачнецца 8 сакавіка а 11-й гадзіне і завершыцца 9 сакавіка а 13-й гадзіне.

Вялікая просьба да пробашчаў аплаціць кошт курсу для ўдзельнікаў: 30 руб. (харчаванне) + 25 руб. (для тых, каму патрэбны начлег).

Тым, хто мае намер узяць удзел у курсе, неабходна як найхутчэй паведаміць у Мітрапалітальную Курыю аб сваім удзеле па наступным нумары:

ПРАГРАМА

  • 8 сакавіка, пятніца
    • 11.00 – прыезд удзельнікаў і рэгістрацыя
    • 12.00 – святая Імша; цэлебрацыю ўзначаліць біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB
    • 13.00 – абед
    • 14.00 – «Лекцыя релігіі (заняткі для дзяцей)» – с. Марыя Мінютка USJK
    • 15.30 – «Гульні ў катэхезе» – с. Дар’я Еўтухоўская FMA
    • 18.00 – вячэра
    • 18.45 – сустрэча з дзіцячай пісьменніцай Аленай Масла
    • 20.00 – супольная размова – с. Часлава Навіцкая USJK
  • 9 сакавіка, субота
    • 9.00 – снеданне
    • 10.00 – «Лялячны тэатр у катэхезе» – Людміла Скітовіч
    • 12.00 – святая Імша; цэлебрацыю ўзначаліць біскуп Юрый Касабуцкі
    • 13.00 – абед і завяршэнне сустрэчы