Skip to main content

У Мінску пройдзе ўрачыстая інаўгурацыя катэхетычнага года, на якую запрашаюць усіх катэхетаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі

16 верасня 11:00
  • 31 жніўня, 2023
  • Catholic.by
Мінска-Магілёўская архідыяцэзія

Катэхетычны аддзел Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі запрашае прыняць удзел у інаўгурацыі новага 2023/2024 катэхетычнага года, якая адбудзецца 16 верасня ў катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі ў Мінску.

Пачатак а 11-й гадзіне.

Па распараджэнні адказнага за Катэхетычны аддзел Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскупа Аляксандра Яшэўскага SDB, «у гэтай сустрэчы абавязкова павінны прыняць удзел усе, хто ў нашай архідыяцэзіі выкладае катэхезу: святары, сёстры законныя і свецкія катэхеты».

Праграма сустрэчы

  • 16 верасня, субота
  • 11.00 – прывітальнае слова
    • спеў Veni Creator Spiritus
    • інаўгурацыйны даклад ксяндза доктара Андрэя Лысага SChr на тэму: «Сінадальнасць у Касцёле і для Касцёла: рэчаіснасць і прылада рэформы»
  • 11.45 – выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і магчымасць споведзі
  • 12.15 – святая Імша; цэлебрацыю ўзначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі
    • аб’явы катэхетычнага аддзела
    • прапановы ад катэхетаў
    • уручэнне кананічных місій
  • 14.00 – пачастунак і заканчэнне