Skip to main content

У Мінску пройдзе сустрэча міністрантаў з арцыбіскупам Станеўскім

4 студзеня 2024
  • 22 снежня, 2023
  • Фота Віталія Палінеўскага
  • Сatholic.by

4 студзеня ў сталічным катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі адбудзецца сустрэча для міністрантаў з парафій горада Мінска і Мінскага раёна.

Арганізатары сустрэчы, запрашаюць на сустрэчу міністрантаў школьнага ўзросту, а таксама cтудэнтаў.

Вітаецца прысутнасць міністрантаў, якія пажадаюць прыехаць з іншых мясцін Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

План сустрэчы

  • 11.00 — супольная малітва, канферэнцыя, праца ў групах;
  • 12.00 — святая Імша; цэлебрацыю ўзначаліць арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі;
  • 13.30 — пасілак і супольны дыялог на свабодныя тэмы.

Усе ўдзельнікі сустрэчы атрымаюць памятныя падарункі.

Арганізатары заахвочваюць пробашчаў дэканатаў Мінска запрасіць міністрантаў на сустрэчу і, па магчымасці, дапамагчы ім з прыездам. 

Ахвотных узяць удзел у сустрэчы арганізатары просяць паведаміць:

па тэл.+375 (29) 256 89 21 – ксёндз Дзмітрый

або

на E-mailzouza@tut.by