Skip to main content

У Мінску адзначаць 225-годдзе з часу заснавання гістарычнай Мінскай рыма-каталіцкай дыяцэзіі

  • 16 жніўня, 2023
  • Catholic.by
Мінская катэдра і кляштар езуітаў у ХІХ стагоддзі. Малюнак Напалеона Орды

2 верасня ў катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі ўрачыста адзначаць 225-годдзе з часу заснавання гістарычнай Мінскай рыма-каталіцкай дыяцэзіі.

У праграме святкавання — гістарычны сімпозіум, прэзентацыя герба Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, сайта архідыяцэзіі і юбілейнай паштовай маркі. Акрамя таго адбудзецца інаўгурацыя 2023/2024 навучальнага года ў Мінскім тэалагічным каледжы імя святога Яна Хрысціцеля і ўрачыстая святая Імша, цэлебрацыю якой узначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі.

Праграма

  • 10.00 – гістарычны сімпозіум
    • 10.10 – даклад пра гісторыю Мінскай дыяцэзіі
    • 10.30 – даклад пра іерархаў Мінскай дыяцэзіі
    • 10.50 – даклад пра манаскія супольнасці ў Мінскай дыяцэзіі
  • 11.10 – прэзентацыя герба Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
  • 11.30 – перапынак на каву
  • 12.00 – прэзентацыя сайта Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
  • 12.10 – прэзентацыя паштовай маркі з нагоды юбілею
  • 12.20 – узнагароды з нагоды юбілею
  • 12.30 – інаўгурацыя 2023/2024 навучальнага года ў Мінскім тэалагічным каледжы імя святога Яна Хрысціцеля
  • 12.45 – падрыхтоўка да літургіі
  • 13.00 – урачыстая канцэлебраваная Імша (узначальвае цэлебрацыю Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі)
  • 14.00 – пачастунак

У праграме магчымыя змены, пра якія будзе паведамлена дадаткова. На сайце Catholic.by будзе весціся прамая трансляцыя святкавання.