Skip to main content

У жніўні ў Магілёве пройдзе майстар-клас па мастацтве іканапісу для ўсіх ахвотных

  • 28 ліпеня, 2023
  • Catholic.by
Catholic.by

З 16 па 19 жніўня, серады па суботу, пры парафіі святога Казіміра і святой Ядзвігі ў Магілёве пройдзе чатырохдзённы майстар-клас па мастацтве іканапісу для ўсіх ахвотных.

Айцы дамінікане, якія нясуць служэнне ў гэтай каталіцкай супольнасці горада на Дняпры, ўжо ў трэці раз арганізуюць такія варштаты для аматараў сакральнага жывапісу.

У мінулыя гады ўдзельнікі майстар-класу сваімі рукамі стваралі ўласныя версіі іконы Марыі Абранніцы Духа Святога і святой каралевы Ядзвігі.

Сёлета арганізатары зноў запрашаюць усіх ахвотных на сустрэчу, каб пад кіраўніцтвам спецыяліста па іканапісу напісаць абраз з выявай святога Дамініка.

Запіс удзельнікаў вядзецца па тэлефоне:

або па звароце на электронную пошту:

2023-07-28-ikanapis mahiliou0
2023-07-28-ikanapis mahiliou1
2023-07-28-ikanapis mahiliou2
2023-07-28-ikanapis mahiliou3