Skip to main content

Сімпозіум пра святую Тэрэзу з Лізьё пройдзе ў Мінску

30 верасня 2023
  • 11 верасня, 2023
catholic.by

ПРЫЙДЗІ, ЛЮБОВІ ПОДЫХ…

У 1897 годзе ў Францыі нарадзілася Тэрэза Мартэн. Яна была дзявятым дзіцём Людвіка Мартэн і Зэлі з дому Герэн. Пазней пазнаем Тэрэзу як св. Тэрэзу ад Дзіцяткі Езуса і Найсвяцейшага Аблічча. У 2023 годзе прыпадае 150-я гадавіна з дня яе нараджэння, таму гэты год быў абвешчаны Юбілейным. Ва ўсім Ордэне і не толькі рэалізуюцца разнастайныя ініцыятывы, звязаныя з гадавінай нараджэння св. Тэрэзы ад Дзіцяткі Езуса. З вялікай удзячнасцю ўзгадваем перэгрынацыю рэліквій св. Тэрэзкі ў Беларусі ў 2013 годзе.  У той час “малая” Святая на працягу 2 месяцаў наведала сотні беларускіх парафій, сустракаючыся з тысячамі вернікаў.

Сёлета мінае 10 гадоў ад тых падзей. Таму тым больш беларускі Кармэль хоча ўключыцца ў вялікае святкаванне яе нараджэння.

З гэтай нагоды 30.09.2023 года ў кляштары кармэлітаў босых у Мінску адбудзецца Сімпозіум, які адбудзецца 30 верасня 2023 года ў нашым кляштары ў Мінску.

Праграма:

  • 1130 – кс. бп Юрый Касабуцкі, Генеральны Вікарый Мінска-Магілёўскай Архідыяцэзіі – адкрыццё сімпозіума
  • 1145 – а. Пётр Фроштэга OCD, Рэгіянальны Вікарый кармэлітаў босых у Беларусі – уступнае слова і прывітанне ўдзельнікаў
  • 1200 – а. Аркадзь Куляха OCD – даклад на тэму: “У сэрцы Касцёла, маёй Маці, буду любоўю”
  • 1315 – абед
  • 1500 – вяночак да Божай Міласэрнасці
  • 1515 – а. Кшыштаф Весялоўскі OCD – даклад на тэму: “Давер Богу ў жыцці iшляху духоўнага сыноўства св. Тэрэзы ад Дзіцяткі Езуса”
  • 1645 – перапынак на каву
  • 1715 – с. Таццяна Касабуцкая CSCII – даклад на тэму: “Гісторыя перэгрынацыі рэліквій св. Тэрэзы ад Дзіцяткі Езуса ў Беларусі”
  • 1900 – урачыстая св. Імша
  • 2000 – вячэра

САРДЭЧНА ЗАПРАШАЕМ!

Кармэліты босыя
вул. Герасіменкі 6/1, Мінск
тэл. +375173670717+375447594525 (а. Сяргей)
e-mail: karmelity.minsk@gmail.com