Skip to main content

Сустрэча моладзі ў Магілёве

9 сакавіка
  • 28 лютага, 2024
  • Witalij Czebotar cmf

У суботу 9-га сакавіка ў парафіі св. Антонія Падуанскага, якой апякуюцца Місіянеры Клярэтыны, адбудзецца вялікапосная сустрэча моладзі з парафій г. Магілёва.

Тэмай гэтай сустрэчы будзе “Малітва ў маіх адносінах з Богам“.

Пачас сустрэчы запланавана св. Імша ў 18.00,
пасля св. Імшы – знаёмства пры гарбаце,
у 20.00 – канфэрэнцыя і супольная малітва падчас адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту.

Сардэчна запрашаем па адрасе: г. Магілёў, пр-т Шміта, 15.