Skip to main content

Спасылка​ на​ трансляцыю “Мільён дзяцей моліцца на Ружанцы”

18 кастрычніка а 18:00 у Беларусі распачнецца набажэнства “Мільён дзяцей моліцца на Ружанцы”.

🌻 Кожны ахвотны можа далучыцца да анлайн-малітвы. Спасылка на трансляцыю:

🌻 Запрашаем дзетак і бацькоў прыходзіць у Хрысціянскі Сацыяльны Цэнтр (вул.​ Серафімовіча, 19, г.​ Мінск).

Ужо чацвёрты год Дабрачынная Мiсiя Добрага Самаранiна пад апекай Святой Уршулi Ледухоўскай арганізуе малітоўнае чуванне​ з удзелам нашых дзетак. Сёлета мы зноў хочам аб’яднаць дзяцей з Беларусі і супольна далучыцца да сусветнага дня малітвы аб міры і еднасці ва ўсім свеце. Шчырая дзіцячая малітва, якая праслаўляе Бога, самая чыстая. Такі зварот неадкладна будзе пачуты Госпадам, бо ён будзе ісці ад самага сэрца.​

Дабрачынная Мiсiя Добрага Самаранiна пад апекай Святой Уршулi Ледухоўскай дзейнічае на ахвяраванні зычлівых людзей. Падтрымаць нас можа кожны!

Дабравольныя ахвяраванні можна пералічыць​ рознымі спосабамі:

🌻 праз сістэму​ Web-pay

🌻 на наш рахунак, з пазначэннем “дабраахвотнае ахвяраванне”:

УНП 102366022, АКПА 380087195000
р/р BY63UNBS30151611900000001933
ЗАТ “БСБ Банк”; БІК UNBSBY2X

Дзякуем за вашыя добрыя і адкрытыя сэрцы!