Skip to main content

Па вуліцах Мінска пройдзе працэсія Божага Цела, якую ўзначаляць тры біскупы і прадстаўнік Папы Францішка

  • 5 чэрвеня, 2023
  • Catholic.by
Catholic.by

У нядзелю 11 чэрвеня, наступную пасля ўрачыстасці Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста, якая сёлета адзначаецца 8 чэрвеня, па вуліцах Мінска пройдзе традыцыйная Эўхарыстычная працэсія.

Яе ўзначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі разам з Генеральнымі вікарыямі архідыяцэзіі біскупамі Юрыем Касабуцкім і Аляксандрам Яшэўскім SDB. У працэсіі таксама возьме ўдзел прадстаўнік Папы Францішка ў нашай краіне, Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Антэ Ёзіч.

Шэсце з Найсвяцейшым Сакрамэнтам па вуліцах беларускай сталіцы адбудзецца пасля святой Імшы на цвінтары пры касцёле Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы (пр-т Незалежнасці, 44 А), якая распачнецца а 9-й гадзіне.

Адтуль працэсія пройдзе да плошчы Пермогі, далей — на Кастрычніцкую плошчу і завершыцца пры мінскім катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі (пл. Свабоды, 9).

Па распараджэнні арцыбіскупа Станеўскага, у гэты дзень з 9.00 да 13.00 іншых святых Імшаў у касцёлах Мінска не будзе.