Skip to main content

На Залатой Горцы ў Мінску пройдзе чуванне моладзі: можна задаць любыя пытанні для абмеркавання

  • 29 жніўня, 2023
  • Catholic.by

У ноч 2 на 3 верасня ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы ў Мінску пройдзе чуванне для моладзі з нагоды 225-годдзя з часу заснавання Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Тэма чування — моладзь, яе служэнне і роля ў сучасным Касцёле.

  • Усіх ахвотных узяць удзел у чуванні арганізатары просяць прайсці анлайн-рэгістрацыю па спасылцы ТУТ>>>
  • Удзельнікі могуць ананімна скіраваць свае пытанні спецыяльнаму госцю — айцу Яўгену Голубу OFMConv, францішканіну з Івянца, на якія святар адкажа падчас канферэнцыі. Арганізатары просяць не саромецца задаваць шчырыя і нават правакацыйныя пытанні, гарантуючы ананімнасць. Анлайн-форма для пытанняў ТУТ>>>

Расклад чування

  • 20.00 – рэгістрацыя
  • 21.30 – падрыхтоўка да святой Імшы
  • 22.00 – святая Імша
  • 23.30 – заступніцкая малітва
  • 0.30 – перапынак
  • 1.00 – канферэнцыя (праводзіць айцец Яўген Голуб OFMConv з Івянца)
  • 2.00 – Ружанец
  • 2.30 – дыскусіі ў групах
  • 3.30 – перапынак
  • 4.30 – адарацыя
  • 6.00 – благаслаўленне