Skip to main content

Мінскі тэалагічны каледж прапануе паслядыпломную адукацыю для выпускнікоў

Анлайн-рэгістрацыя да 25 верасня
  • 14 жніўня, 2023
  • Адміністрацыя Мінскага тэалагічнага каледжа
  • Сatholic.by

Мінскі тэалагічны каледж iмя святога Яна Хрысціцеля аб’яўляе набор выпускнікоў каледжа (2013–2023) для паслядыпломнай адукацыі на 2023/2024 навучальны год.

Паслядыпломная адукацыя дае магчымасць атрымання наступных кваліфікацый:

  • куратар пілігрымак,
  • касцёльны сурдаперакладчык,
  • супрацоўнік каталіцкіх сродкаў масавай камунікацыі,
  • кантар,
  • катэхет.

Пасля заканчэння курса паслядыпломнай адукацыі навучэнцы атрымліваюць сертыфікат (дадатак да дыплома) з пазначэннем прысвоенай ім кваліфікацыі.

Анлайн-рэгістрацыя кандыдатаў для паслядыпломнай адукацыі да 25 верасня ТУТ>>>