Skip to main content

З Магілёва ў шосты раз пройдзе пешая пілігрымка ў Бялынічы

  • 18 жніўня, 2023
  • Catholic.by
Catholic.by

Пешая пілігрымка з Магілёва ў Бялынічы, якая вырушыць ужо шосты раз, будзе працягвацца два дні — 9 і 10 верасня.

Бялынічы — месца, якое славіцца цудадзейным абразом Мацi Божай.

Гэты абраз быў другім пасля абраза Маці Божай Жыровіцкай на тэрыторыі сучаснай Беларусі, ушанаваны папскімі каронамі. Каранацыя адбылася ў 1761 годзе.

У гады змагання з рэлігіяй абраз захоўваўся ў Магiлёўскiм абласным краязнаўчым музеі, адкуль знiк у гады Другой сусветнай вайны, і да сёння яго месцазнаходжанне невядома.

Праграма пілігрымкі

  • 9 верасня, субота
    • 9.00 — урачыстая святая Імша ў касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава (Магілёў, вул. Камсамольская, 4)
    • 10.00 — благаслаўленне на пачатак пілігрымкі і выхад пілігрымаў ад магілёўскай катэдры
    • 14.00 — абед для пілігрымаў
    • 18.00 — прыпынак у вёсцы Вішаў (вячэра, малітоўны вечар)
  • 10 верасня, нядзеля
    • 6.30 — сняданак
    • 7.00 — выхад з вёскі Вішаў
    • 11.30 — прыпынак на абед
    • 14.30 — сустрэча пілігрымаў каля капліцы Маці Божай Бялыніцкай (г. Бялынічы, вул. Калініна, 37)
    • 15.00 — урачыстая святая Імша (цэлебрацыю ўзначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі)

З сабой неабходна мець спальнік і карымат (турыстычна дыванок).

Плакат з праграмай пілігрымкі для друку ТУТ>>>

Для пешых пілігрымаў будзе арганізаваны даезд 10 верасня з Бялынічаў у Магілёў. Выезд аўтобусам у 18.00 ад капліцы Маці Божай Бялыніцкай.