Skip to main content

Запрашаем у пілігрымку “Шляхам уршулянак”

14–15 кастрычніка (субота, нядзеля)

Запрашаем усіх зацікаўленых у пілігрымку, каб разам адчуць Божую прысутнасць і адсвяткаваць важную дату ў гісторыі беларускага Касцёла. 90 гадоў таму ў Беларусі распачалі працу сёстры ўршулянкі, якія сёння апякуюцца Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтрам у Мінску.

Калі?
14–15 кастрычніка (субота, нядзеля)

Куды?
Моталь, Моладава, Янава, Пінск, Гарадзішча, Лагішын

Навошта?
Пабачым мясціны, дзе 90 гадоў таму распачалі сваё служэнне сёстры ўршулянкі. Сама святая Уршуля Ледухоўская была ў гэтых мясцінах. Пінскі біскуп Казімір Букраба называў настаяцельніцу “каралевай Палесся” і ў некаторых далёкіх падарожжах па ўласнай волі выступаў у якасці шафёра нястомнай законніцы. За дзесяцігоддзі шмат змянілася. Але мы, безумоўна, пабачым шмат сведчанняў мінулага і адчуем дух чароўнага Палесся.

Што чакае?
* Імша ў Касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Пінску
* Цікавыя факты і гісторыі ў дарозе і ў кожнай мясцовасці ад навуковага супрацоўніка Паўла Каралёва
* Каларытныя мясцовыя музеі ў Моталі і Гарадзішчы, а таксама экскурсія па музеі духоўнай семінарыі ў Пінску
* Ушанаванне святога Андрэя Баболі, а таксама старадаўняга крыжа, які зрабіў славуты мастак Напалеон Орда, у Касцёле Узвышэння Святога Крыжа ў Янаве
* Начлег у Пінску і шмат іншага

Пілігрымка прадугледжвае ахвяраванні.

Дадатковая інфармацыя і запіс:
+375 17 343-99-17;
+375 44 770 09 01 – Рэцэпцыя
samaranin16@gmail.com