Skip to main content

«Дух Святы ў святарскім служэнні». Рэкалекцыі для святароў пройдуць у кастрычніку ў Навагрудку

9–12 кастрычніка Навагрудак
Ілюстрацыйная выява: pixabay.com

9–12 кастрычніка ў рэкалекцыйным доме пры парафіі святога Арханёла Міхала ў Навагрудку пройдуць рэкалекцыі для святароў.

Тэма кастрычніцкіх духоўных практыкаванняў для духавенства — «Дух Святы ў святарскім служэнні».

  • Адрас: г. Навагрудак, вул. Міцкевіча, 1.
  • Запіс і падрабязная інфармацыя па тэл.:
    +375 (33) 307 71 34 – кс. Юрый Жэгарын