Віншаванне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі са святам Вялікадня
- 31 сакавіка, 2024
- Аляксандр Лукашэнка
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
Арцыбіскупу Мітрапаліту Мінска-
Магілёўскаму Іосіфу Станеўскаму
Ваша Эксцэленцыя!
Ад усёй душы віншую Вас з Вялікаднем.
Падчас гэтых святочных дзён кожны вернік хвалюецца ў прадчуванні вялікага цуду Уваскрэсення Хрыстова, якое абуджае любоў, веру і міласэрнасць.
Каталіцкая канфесія адыгрывае значную ролю ў стварэнні непаўторнай беларускай культуры, фарміраванні ў грамадстве атмасферы добразычлівасці, узаемапавагі, чулага стаўлення адзін да аднаго.
Шчыра жадаю, каб Божая ласка падтрымлівала Вас, давала духоўную моц, здароўе і сілы ў самаадданым служэнні людзям.
Няхай Вашае высокае арцыбіскупскае пакліканне і надалей адгукаецца дабрынёй у думках і сэрцы кожнага чалавека.
Са светлым святам Вялікадня!
З глыбокай павагай,
Аляксандр Лукашэнка
31 сакавіка 2024 года

